Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. «Им было наплевать, как мы будем выживать и решать проблемы». Беларусы рассказали, как пережили «адский коллапс» в российском аэропорту
  2. Аномальное тепло и ночные заморозки. Синоптик рассказал о погоде на следующей неделе
  3. Что заставило доллар так резко сдать позиции и чего теперь ждать от него в ноябре? Пояснил финансовый аналитик
  4. «Мы никому не говорим, где мы живем». Поговорили с представителем BELPOL об изнанке работы — информаторах, деньгах и личной безопасности
  5. Создатель беларусской «новой волны», эротично экранизировавший классику. Рассказываем о режиссере, ставшем легендой беларусского кино
  6. Ужесточения вскоре появятся по застройке частных домов. Эксперты рассказали, надо ли будет переделывать уже возведенное жилье
  7. Соседи Беларуси этой ночью переведут часы. Как изменится разница во времени
  8. Возрастная доплата к пенсии положена не всем. Кто ее не получит?
  9. «Наша Ніва»: в крупнейшую сеть автохаусов Butikavto пришел ДФР, владельца задерживали
  10. После визита Коула освободили 25 политзаключенных. Похоже, к вывозу готовили еще одну — но она была против
  11. «Перенести или отменить». МИД предостерег белорусов от поездки в эти шесть стран Европы


Арганізатары Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас», што праводзіцца ўжо ў другі раз, абвясцілі спіс пераможцаў. Цырымонія прайшла ў Берліне на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. У конкурсе бралі ўдзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусамі ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр. Узнагароды уручаліся ў 13 катэгорыях.

Кадр з фільма «Лета 1989». Фота прадастаўлена арганізатарамі прэміі «Чырвоны верас»
Кадр з фільма «Лета 1989». Фота прадастаўлена арганізатарамі прэміі «Чырвоны верас»

Прыводзім спіс пераможцаў, якія арганізатары назвалі нашай рэдакцыі.

«Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм»

«Мара» Сашы Кулак

«Смеласць» Аляксея Палуяна

«Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм»

«Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч

«Метадычка» Паўла Мажара

«Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм»

«Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага

«Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм»

«Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі

«Найлепшы анімацыйны фільм»

«Shirey Mara» Наты Карнеевай

«Найлепшы рэжысёр»

Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску»

«Найлепшы актор»

Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»

«Найлепшая акторка»

Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kid’s Flick»

«Найлепшая праца аператара»

Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»

Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»

«Найлепшы сцэнар»

Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»

Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»

«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака-пастаноўшчыка»

Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»

«Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара і/ці гукарэжысёра»

Вольга Падгайская за фільм «Галасы. Дзе мой край»

«Адкрыццё года»

Юрый Сямашка

«Спецыяльныя згадкі»

Былі ўручаныя за выключныя дасягненні, якія робяць гісторыю беларускага кіно і пішуць летапіс гісторыі краіны:

  • рэжысёрцы Мары Тамковіч — «За віртуознае мастацкае адлюстраванне трагедыі цэлай краіны праз кароткі эпізод у мінскай кватэры ў фільме „У жывым эфіры“»;
  • калектыўнаму сведку — «За аматарскія і прафесійныя, выпадковыя і наўмысныя, у пісьме, відэа і ў памяці — за шматлікія сведчанні падзеяў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, якія складаюць летапіс краіны і становяцца часткаю нацыянальнай культуры».

Захавальніцаю «Спецыяльнай згадкі» калектыўнаму сведку сталася рэжысёрка Вольга Абрамчык, якая выкарыстала яго сведчанні для свайго фільма «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета».

У склад журы «Чырвонага верасу'24» увайшлі 16 экспертаў і экспертак: арганізатары Прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, кінаблогеры і даследнікі кіно Ульяна Будзік, Максім Жбанкоў, Ліна Мядзведзева, Ігар Сукманаў, Ганна Яфрэменка, Алена Сойка, Альміра Усманава. Частка журы з меркаванняў бяспекі пажадала застацца ананімнымі.

Другая эдыцыя Беларускай прэміі кінакрытыкаў адбылася пры падтрыманні The German Marshall Fund і Goethe-Institut in Exile і фонду Trzy Trąby.