Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Ужесточения вскоре появятся по застройке частных домов. Эксперты рассказали, надо ли будет переделывать уже возведенное жилье
  2. Создатель беларусской «новой волны», эротично экранизировавший классику. Рассказываем о режиссере, ставшем легендой беларусского кино
  3. «Мы никому не говорим, где мы живем». Поговорили с представителем BELPOL об изнанке работы — информаторах, деньгах и личной безопасности
  4. После визита Коула освободили 25 политзаключенных. Похоже, к вывозу готовили еще одну — но она была против
  5. Возрастная доплата к пенсии положена не всем. Кто ее не получит?
  6. «Им было наплевать, как мы будем выживать и решать проблемы». Беларусы рассказали, как пережили «адский коллапс» в российском аэропорту
  7. Соседи Беларуси этой ночью переведут часы. Как изменится разница во времени
  8. Аномальное тепло и ночные заморозки. Синоптик рассказал о погоде на следующей неделе
  9. «Перенести или отменить». МИД предостерег белорусов от поездки в эти шесть стран Европы
  10. Что заставило доллар так резко сдать позиции и чего теперь ждать от него в ноябре? Пояснил финансовый аналитик


/

Беларуская мова — не самая прастая для вывучэння, лічыць кітаец Валянцін Сюй Бай Лун, які вывучыў яе амаль на ўзрозні носьбіта. І калі б заданні па беларускай мове, а дакладней, па яе месным склоне, уключылі б у «Гульню ў кальмара», у замежніка было б толькі 20%-вы шанец на выжыванне, лічыць ён. Расказваем, што так пужае ў гэтым склоне.

Калі вы ведаеце беларускую мову, вы маглі ніколі не задумвацца аб тым, колькі канчаткаў бывае ў тым ці іншым склоне і пасля якой літары іх ужываць. Але пры вывучэнні гэта ўсё прыходзіцца вывучваць на памяць — і задачка не самая простая, кажа Валянцін.

— Што ў беларускай мове яшчэ ёсць такога складанага, што замежнікі пакідаюць яе? Гэта месны склон, бо ў ім поўны шурум-бурум! — лічыць ён. — Уявіце сабе, што зараз удзельнічаеце ў «Гульні ў кальмара» і перад вамі заданне — паставіць рандомнае беларускае слова ў месным склоне. У рускамоўнай версіі ў вас шанцаў на выжыванне 33%, таму што канчаткаў толькі тры. А ў беларускамоўнай версіі, на вялікі жаль, у вас шанцаў на выжыванне 20%, бо канчаткаў пяць.

Далей Валянцін расказвае правіла: пасля цвёрдых зычных ставіцца канчатак -е, а пасля мяккіх — -і. Пасля ж, ч, ш, дж, р, ц будзе канчатак -ы, а пасля к, г, х трэба пісаць -у.

— Калі вы думаеце, што, запомніўшы гэта, вы ўжо застрахаваныя ад выбывання, то памыляецеся. Перад -е змяняюцца апошнія літары: д на дз, т на ц. Калі вы лічыце, што на гэтым заканчваецца беларуская народная мудрасць, то зноў памыляецеся. Пасля г і х таксама з’яўляецца -е. Пры гэтым г і х змяняюцца на з, с: на даху, у страху, але на трэцім паверсе, у дыялогу, па каталогу, але на снезе, на беразе, — прыводзіць прыклады ён. — К вас дакладна падвядзе, бо ён не толькі ператвараецца ў ц, але і пад націскам пішам [канчатак] -э. Рака — на рацэ, рука — у руцэ, малако — у малацэ. Калі без націску, то пішам -ы. Кніжка — у кніжцы.

Кітаец Валянцін Сюй Бай Лун. Фота: асабісты архіў
Кітаец Валянцін Сюй Бай Лун. Фота: асабісты архіў

У каментарах пад відэа з Валянцінам згодныя, а таксама хваляць яго цікаўнасць да беларускай мовы і яе досыць высокі ўзровень.

  • «У гэтых правілах нават я блытаюся, хаця больш за палову жыцця размаўляю па-беларуску. Вялікая павага замежніку, які здолеў гэта ўсё вывучыць!»
  • «Зразумеў, што шмат чаго забыўся са школы».
  • «Здымаю капялюш. Узровень валодання мовай — носьбіт. Нават вымаўленне без агрэхаў».
  • «Гэта самае незвычайнае і цудоўнае, што я бачыла ў апошні час на беларускай мове! Вельмі прыемна чуць такое валоданне маёй роднай мовай».

Сюй Бай Луну 29 гадоў. Ён нарадзіўся ў горадзе Куньмінь правінцыі Юньнань — на паўднёвым захадзе Кітая. З дзяцінства ён цікавіўся геаграфіяй і ведаў пра існаванне Беларусі. Затым вывучыў беларускую мову, і, згодна з кітайскаю традыцыяй, ўзяў сабе яшчэ адно імя, Валянцін.

Праўда, хутка ён сутыкнуўся з праблемай: мова аказалася незапатрабаванай ні ў Кітаі, ні ў Беларусі. У нашай краіне Валянцін пражыў паўтары гады, але так і не паспеў павандраваць — панавала пандэмія, таму ўвесь час кітаец правёў у Мінску. Потым ён паехаў у Кракаў, дзе нарэшце знайшоў беларускамоўных сяброў.