Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Создатель беларусской «новой волны», эротично экранизировавший классику. Рассказываем о режиссере, ставшем легендой беларусского кино
  2. Возрастная доплата к пенсии положена не всем. Кто ее не получит?
  3. «Наша Ніва»: В крупнейшую сеть автохаусов Butikavto пришел ДФР, владельца задерживали
  4. Ждать ли доллар по 2,5 рубля в конце октября? Прогноз курсов валют
  5. «Перенести или отменить». МИД предостерег беларусов от поездки в эти шесть стран Европы
  6. Аномальное тепло и ночные заморозки. Синоптик рассказал о погоде на следующей неделе
  7. Автовладельцев предупредили, что с ноября будут по-новому проверять, пройден ли техосмотр
  8. Ужесточения вскоре появятся по застройке частных домов. Эксперты рассказали, надо ли будет переделывать уже возведенное жилье
  9. В Беларуси могут пересмотреть минимальный размер алиментов


Мінчанка Ганна Клімовіч размалёўвае велікодныя яйкі. Не проста малюе — піша на іх старажытныя абярэжныя сімвалы, якія складаюцца ў цудоўныя карункі, піша «Звязда».

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

У славянскіх народаў, у тым ліку на Беларусі, існуюць некалькі відаў фарбавання яек падчас Вялікадня — крашанка (у адным колеры, пераважна чырвоным), маляванка (адвольны малюнак, напрыклад птушкі альбо жывёлы) і пісанка (абрадавы строгі роспіс па «жывым» (сырым) яйку). Ганна Клімовіч захапляецца менавіта гэтым архаічным узорам-роспісам, які перадае глыбокую інфармацыю пра сэнс жыцця, пашырае веды пра сусвет і вяртае да вытокаў.

— Роспіс па яйку — як малітва Богу! — кажа мастачка пра стан душы ў час натхнення і праводзіць моўную паралель у стварэнні культавых роспісаў — іконы і пісанкі. — Пісанка — гэта своеасаблівы іканапіс — закадзіраваны, алегарычны і сакральна сімвалічны.

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

Ганна любіць гэтыя маленькія арнаментаваныя малюнкі па сырым яйку і ведае пра іх амаль усё, таму што сімвалы — знакі невыпадковыя і перадаюцца з пакалення ў пакаленне — ад бабулі да маці, ад маці да дачкі.

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

Такое яйка (іх, дарэчы, фарбуюць не толькі на Вялікдзень, але і ўвесь год) дораць як абярэг — на стварэнне і захаванне сям'і, добры радавод, на зачацце і на багаты ўраджай. Геаметрычныя малюнкі сімвалізуюць культ маці-зямлі, сонца, агню, радавога дрэва. У старажытнасці перад вясеннім сонцаваротам стваралі шмат пісанак. Ёсць яйкі з назвамі «яблынка», «берагіня», «узаранае поле», «ярыла»…

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»

— Чытаць і разумець пісанку — значыць валодаць славянскім светаўспрыманнем, — кажа Ганна Клімовіч. — Наогул, пакуль у нас ёсць свае старажытныя традыцыі, мы моцныя!

Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, Звязда
Велікодныя яйкі Ганны Клімовіч. Фота: Анатоль Кляшчук, «Звязда»